Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дзень Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь

13 снежня 2024 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства — «День Санкт-Петербургского государственного университета в Республике Беларусь». Прэзентацыя прайшла ў цёплай і прыязнай атмасферы, сабраўшы зацікаўленых удзельнікаў, уключаючы студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто праяўляе цікавасць да адукацыі і навукі.

На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Ленін Аляксандр Мікалаевіч; першы прарэктар па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, сустаршыня арганізацыйнага камітэта конкурсу Бабіч Аляксандр Вячаслававіч; дырэктар дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска" Матвеева Алена Іванаўна; загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Кісліцына Ганна Мікалаеўна.

Тэкст і фота з сайта: Адміністрацыя Савецкага раёна горада МІнска

belБеларуская мова