17 студзеня 2025 года для выхаванцаў змены "Мода родная, мода модная" адбылася дыялогавая пляцоўка "Захавальнікі традыцый".
Гасцямі сустрэчы сталі Людміла Уладзіміраўна Дамнянкова, дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", і Барыс Андрэевіч Лазука, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства.
Падчас дыялогавай пляцоўкі "зубраняты" падзяліліся з гасцямі інфармацыяй аб асноўных мерапрыемствах змены, распавялі пра сямейныя гісторыі захавання традыцый, прадметаў побыту і элементаў беларускага адзення. У сваю чаргу, Людміла Уладзіміраўна расказала пра асаблівасці фарміравання народнага касцюма беларусаў, а Барыс Андрэевіч падрыхтаваў і правёў займальны майстар-клас па завязванні слуцкіх паясоў.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"