Як вядома, навука з'яўляецца важным кампанентам сучаснай адукацыі. 26 лютага 2025 года кафедра кітайскай філалогіі ў мэтах паглыблення прафесійных ведаў і кампетэнцый студэнтаў арганізавала і правяла сустрэчу з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: А.В. Бараноўскім, першым намеснікам па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук; І.Л. Капыловым, дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам; У. А. Кошчанкам, загадчыкам сектара камп'ютарнай лінгвістыкі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Тэкст і фота з сайта: Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта