Воранаўская зямля стала калыскай для больш чым дваццаці нацыянальнасцей. У добрасуседстве, міры і згодзе жывуць яны на нашай зямлі. Яны сэрцам адданыя Беларусі, дзе пабудавалі свае сем’і, дзе могуць захоўваць свае нацыянальныя традыцыі і перадаваць іх нашчадкам.
Згодна з перапісам насельніцтва 2019 года, на Воранаўшчыне літоўцамі вызначае сябе 1,7 % насельніцтва. Менавіта культуру гэтай нацыянальнай супольнасці на мінулым тыдні вывучала Таццяна Кухаронак, этнограф, фалькларыст, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сваімі здабыткамі яна падзялілася з журналістамі “Воранаўскай газеты".
Тэкст і фота з сайта: Воранаўская газета