Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды

24-28 сакавіка 2025 г. адбыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. У Гомелі сабраліся больш за 100 лепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры сярод навучэнцаў 9-11 класаў Рэспублікі Беларусь - па адной камандзе ад кожнай вобласці і г. Мінска, а таксама каманда Ліцэя БДУ.

У склад журы ўваходзілі выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў страны, а таксама супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культурымовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа") - вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова