"Суразмоўцы» — аўтарская праграма пісьменніка Навума Якаўлевіча Гальпяровіча. Гэта інтэрв'ю з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці Беларусі. Размова пра актуальныя праблемы сучаснасці, мову, літаратуру, традыцыі, а таксама пра асабістае.
Госць студыі – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў.