Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка "Культурна-гістарычная спадчына Рэспублікі Беларусь"

1 красавіка 2025 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка "Культурна-гістарычная спадчына Рэспублікі Беларусь: рэдкія факты навуковых фальклорных экспедыцый".

Спікерам выступіла навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паўлава Алёна Пятроўна.

Падчас цікавай гутаркі студэнты пазнаёміліся з традыцыямі беларускай культуры і фальклору.

Тэкст і фота з сайта: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

belБеларуская мова