Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Вынікі круглага стала "Сучасная літаратурная казка"

У межах форуму прайшоў адкрыты круглы стол “Сучасная літаратурная казка: суадносіны традыцый фальклору і літаратуры”, у якім удзельнічалі выдатныя беларускія казачнікі: Уладзімір Ліпскі, Алена Масла, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Наталля Бучынская, Надзея Ясмінска, Наталля Андрасюк.

На адкрыцці мерапрыемства дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы доктар філалагічных навук Іван Васільевіч Саверчанка падкрэсліў, што “жанр казкі – не толькі выток нацыянальнай літаратуры, але і інструмент нацыянальнай кансалідацыі, пра якую шмат гавораць сёння палітыкі і эканамісты. Казка ўнутрана аб’ядноўвае людзей, робіць нас адзінымі, бо мы выраслі з казкай, там фарміраваўся наш менталітэт, наша духоўнасць, мараль і культура, адчуванне нацыянальнай прыналежнасці. На базе казачных, фальклорных вобразаў можна стварыць выдатныя характары, якія будуць цікавыя сучасным чытачам, бо жывуць у глыбінях нашай свядомасці”.

Аўтары абмеркавалі актуальныя творчыя стратэгіі, падзяліліся ідэямі кніжных прэзентацый, звярнулі ўвагу на важнасць літаратурнай каманды.

На круглым стале прысутнічалі будучыя філолагі і настаўнікі пачатковых класаў з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка на чале з выдатным выкладчыкам, “рыцарам беларускай кнігі” Ірынай Аляксандраўнай Буторынай.

belБеларуская мова