Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Як гаварыць пра класікаў з сучаснікамі…»

Загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ганна Кісліцына і загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Алена Васілевіч прынялі ўдзел у адукацыйна-асветніцкай сустрэчы "Як гаварыць пра класікаў з сучаснікамі (Міхаіл Шолахаў і Якуб Колас)?», якая прайшла 15 мая 2024 года на філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гэтае мерапрыемства стала адметнай часткай Міжнароднага конкурсу "Літаратурныя лёсы Беларусі і Расіі: ад дыялогу да разумення", партнёрам якога з'яўляецца Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Супрацоўнікі Цэнтра не толькі абмеркавалі пытанні актуалізацыі літаратурнай спадчыны класікаў сярод падрастаючага пакалення, але і прадставілі навукова-даследчыя распрацоўкі, вынікі падрыхтоўкі і выдання навукова каментаваных збораў твораў класікаў.
belБеларуская мова