Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кінапаказ "Магія кінакадра"

16 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў працягнуты традыцыйны цыкл кінапаказаў "Магія кінакадра", на якім быў прадстаўлены фільм "Вайна пад стрэхамі" (1967) – бясспрэчны кінашэдэўр Віктара Турава, зняты па матывах першай часткі дылогіі Алеся Адамовіча "Партызаны".

На мерапрыемстве выступіў навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Маруноў. Аляксандр Аляксандравіч як прафесійны фатограф прадставіў уласны погляд на фільм у фокусе часу. Так, ваенныя падзеі ўжо сышлі ў нябыт, але засталіся жыць праз кінакадр, аб'ектыў камеры, як быццам фатаграфія чалавека, што з'яўляецца толькі яго адлюстраваннем, а не реальнасцю.

Пасля дэманстрацыі шэдэўра Турава гледачы не разыходзіліся: кінапаказ працягнуўся традыцыйным абмеркаваннем кінастужкі з удзелам Аляксандра Марунова.

Гледачы ажыўлена дзяліліся ўражаннямі, асабістымі ўспамінамі, азнаямляліся з кніжнай экспазіцыяй.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова