Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кінапаказ "Магія кінакадра"

16 верасня 2025 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аматарам цыкла кінапаказаў «Магія кінакадра» была прадстаўлена карціна «Расклад на паслязаўтра» (1978), знятая на айчыннай кінастудыі «Беларусьфільм» Ігарам Дабралюбавым.

Ужо другі год цыкл кінапаказаў "Магія кінакадра" актыўна падтрымліваецца аддзелам экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры НАН Беларусі.

Перад праглядам са змястоўнымі каментарыямі выступіла старшы навуковы супрацоўнік установы, кандыдат мастацтвазнаўства Марына Белаокая, ужо добра знаёмая прыхільнікам праекта. Сваё выступленне кінакрытык прысвяціла акцёрам карціны, распавёўшы аб іх характарах ў рэальным жыцці і пра тое, як склаўся іх далейшы прафесійны лёс. Яна звярнула ўвагу не толькі на яркіх выканаўцаў цэнтральных роляў Маргарыту Церахаву і Алега Даля (дырэктар школы), але і на таленавітых пачынаючых артыстаў, для якіх кіно стала будучай прафесіяй: Ірыну Мятліцкую ў ролі самай прыгожай у школе Каці Шумейкі, Вячаслава Баранава ў вобразе прэзідэнта «НТТ» Віктара Кавалёва, Паліну Мядзведзеву, якая ўвасобіла вобраз пазаштатнага карэспандэнта моладзевай газеты «Пунсовыя ветразі» дзесяцікласніцу Клаву.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова