23 мая 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прайшла III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў»..
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі) і абласных (дзяржаўныя архівы Віцебскай і Магілёўскай абласцей) архіўных устаноў, вышэйшых навучальных устаноў (Інстытут кіраўнічых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут гісторыі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі), Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Міжнародны складнік мерапрыемства прадставілі вучоныя з Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Цэнтра гісторыі расійскай навукі і навукова-тэхнічнага развіцця Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта.
Тэкст і фота з сайта: ДУ "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь"