Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канферэнцыя «Дзяржава і творчая асоба»

16 красавіка 2025 года супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі ўдзел у працы XVІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржава і творчая асоба», якая праходзіла ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Праблематыка канферэнцыі: нацыянальная мастацкая школа; адлюстраванне тэмы Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў кантэксце захавання гістарычнай памяці; нацыянальныя культурныя традыцыі; праблема захавання і трансфармацыі на сучасным этапе; міжкультурнае ўзаемадзеянне; асаблівасці, праблемы, перспектывы; творчая асоба ў сістэме мастацкай культуры (актуальныя пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў сферы мастацтва ва ўстановах вышэйшай адукацыі; сацыяльна-філасофскія аспекты светапогляду сучаснай моладзі.
 
На пленарным пасяджэнні выступілі загадчык аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А. А. Карпілава з тэмай даклада «Современное состояние белорусского кинопроцесса» і старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я. У. Голікава-Пошка з дакладам «На экране — геноцид! (Видеофильмы о лагерях смерти на территории Беларуси) К 80-летию со дня Великой Победы в Великой Отечественной войне».
».
belБеларуская мова