Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канферэнцыя «Гістарычнае краязнаўства Беларусі»

5-6 снежня 2024 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў НАН Беларусі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця”, прысвечаную 100-годдзю Цэнтральнага бюро краязнаўства. 
 
У працы канферэнцыі прымаюць удзел больш за 100 акадэмічных вучоных і выкладчыкаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, настаўнікаў і студэнтаў, краязнаўцаў і школьнікаў з усіх абласцей краіны.
 
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза і дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка.
 
У рамках навуковага форуму арганізавана работа трох секцый.
 
Падчас канферэнцыі прадстаўлены тэматычная выстава архіўных дакументаў з фондаў Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі і кніжная выстава з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
belБеларуская мова