24 мая 2024 года ў рамках тэматычнага Тыдня беларускай культуры і мастацтваў, які з поспехам прайшоў з 20 па 24 мая, адбылася Першая навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі «Навука і моладзь: актуальныя праблемы даследаванняў у ХХІ стагоддзі». З прывітальным словам да маладых звярнуўся акадэмік Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра.
Хацелася б адзначыць цёплую і прыязную атмасферу, якая панавала на навуковым мерапрыемстве, з'яўляючыся сведчаннем таго, што пакладзеная традыцыя абавязкова будзе мець поспех і ў далейшым.