Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канферэнцыя “Роля і значэнне судова-экспертнай дзейнасці"

Вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Капылоў І.Л. і загадчык аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Скварцова І.М.) з 25 па 27 верасня 2024 года года прымалі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Роля і значэнне судова-экспертнай дзейнасці ў прававой сістэме. Актуальныя задачы, тэндэнцыі і перспектывы развіцця” (Рэспубліка Арменія).

Канферэнцыя праходзіла на базе дзяржаўнай навуковай установы “Нацыянальнае бюро экспертыз” Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі краін СНД (Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія, Узбекістан) і далёкага замежжа (Германія, ЗША, Швейцарыя, Японія і інш.).

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова