У яе рабоце прынялі ўдзел вядучыя вучоныя-кіназнаўцы Беларусі і Расіі, кіраўнікі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў, вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Перад удзельнікамі канферэнцыі з прывітальнымі словамі выступілі: міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы кандыдат філалагічных навук Ягор Аляксеевіч Ненадавец, генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм"» Юрый Мар'янавіч Аляксей, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кінематаграфістаў" Яўген Мікалаевіч Арандарэвіч, рэктар установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Міхаіл Рыгоравіч Баразна, намеснік дэкана факультэта экранных мастацтваў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Ігаравіч Васільеў.
У другой палове дня прайшоў майстар-клас беларускага кінарэжысёра, прадзюсара, паэта А. А. Карпава.