Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канцэртная праграма ў КНР

24 чэрвеня 2025 года знакавым і маляўнічым завяршэннем канферэнцыі Беларусь - Кітай-2025 у Сіань (КНР) стала канцэртная праграма, на якой свае нумары прадставілі Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і музычныя калектывы Паўночна-Заходняга політэхнічнага ўніверсітэта.

Канцэрт складаўся з трох аддзяленняў, у рамках якіх Музычная капэла прадставіла тэатралізаваную кампазіцыю на тэмы нацыянальнай музычнай спадчыны, народныя песні і папуры з песень сучасных кампазітараў.

Кітайскімі калектывамі былі прадстаўлены танцавальныя і інструментальныя нумары, якія адлюстроўваюць уласцівую кітайскай культуры гармонію чалавека і прыроды.

У завяршэнне Музычнай капэлай і прафесарскім хорам ПЗПУ была выканана на кітайскай мове папулярная песня «Язмін» як сведчанне ўзаемаўзбагачэння культур і перспектыў далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

belБеларуская мова