Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Краязнаўчыя сустрэчы»

У рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» 30 мая у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбылася сустрэча з Аляксандрам Бараноўскім - першым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі Беларусі, кандыдатам гістарычных навук, аўтарам навукова-папулярных выданняў і біяграфічных даведнікаў, работ па гісторыі беларускай дзяржаўнасці.

Пад час сустрэчы прайшла прэзентацыя кнігі «Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919-1924 гг.)» і зборніка «Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну".

Тэкст і фота з сайта: Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна

belБеларуская мова