Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Вайна – трагедыя і памяць народа»

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Вайна – трагедыя і памяць народа», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дырэктар Інстытута І .Л. Капылоў расказаў прысутным пра ветэранаў Інстытута, якія змагаліся з фашысцкімі захопнікамі на франтах і ў партызанскіх атрадах, набліжаючы перамогу.

Вядучы навуковы супрацоўнік Л. П. Кунцэвіч пазнаёміла з кнігай "Вайна – трагедыя і памяць народа. Расказваюць сведкі падзей", у якой сабраны гісторыі-ўспаміны людзей, што зведалі ўвесь цяжар акупацыі 1941– 1944 гг., жахі канцлагераў і прымусовай працы ў Германіі.

Памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі Інстытута ўшанавалі хвілінай маўчання.

belБеларуская мова