Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол у Драгічыне

21 сакавіка 2025 года ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці у рамках краязнаўчай канферэнцыі «Фёдар Данілавіч Клімчук – гонар роднага краю. Да 90-годдзя з дня нараджэння вучонага-лінгвіста" адбыўся круглы стол, прысвечаны ўшанаванню вядомага даследчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Фёдара Данілавіча Клімчука.

Мерапрыемства было арганізавана і праведзена сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў аддзела культуры Драгічынскага раёна, які ўзначальвае Іна Пракоф'еўна Праневіч, Драгічынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, якой кіруе Дырэктар Марына Паўлаўна Валадкевіч, і аддзелам дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, які ўзначальвае Вераніка Мікалаеўна Курцова.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова