Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол "Вобраз Радзімы"

23 мая 2024 г. у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў — дзень выяўленчага мастацтва і архітэктуры. У гэты дзень адбыўся круглы стол "Вобраз Радзімы", прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі П.В. Масленікава (1914–1995), які быў арганізаваны аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Цэнтра А.І. Лакотка. У круглым стале прыняў удзел загадчык кафедры жывапісу і графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Масленікаў, які падзяліўся ўспамінамі пра свайго бацьку. Удзельнікі круглага стала – вядучыя беларускія мастацтвазнаўцы, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава – у сваіх дакладах папоўнілі веды аб жыццёвым шляху і творчай біяграфіі П. В. Масленікава, раскрылі значнасць спадчыны народнага мастака ў развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі, у захаванні памяці аб мінулым і любові да Радзімы для будучых пакаленняў. У рамках круглага стала прайшла выстава кніжных выданняў, прысвечаных П.В. Масленікаву.
belБеларуская мова