Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага С. В. Марцалева

10 студзеня 2025 года, ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага Станіслава Віктаравіча Марцалева, дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Акадэміі навук Беларусі з 1976 па 1994 гады.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута, яго былыя калегі, вучні, члены сям'і. На круглым стале прагучала шмат цёплых слоў пра спадчыну вучонага, пра яго ўклад у развіццё беларускай навукі.

Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар С. В. Марцалеў з'яўляецца аўтарам звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1990). Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1985), "Знак Пашаны" (1962), медалямі. Станіслаў Віктаравіч – актыўны ўдзельнік партызанскага руху ў Беларусі, ваяваў у 258-м партызанскім атрадзе 8-й Рагачоўскай брыгады.

belБеларуская мова