10 ліпеня 2025 года ў горадзе Віцебску прайшоў круглы стол Царкоўна-грамадскага савета па культуры Беларускай праваслаўнай царквы на тэму «Совместные научные исследования в области культуры и искусства в период ментального противостояния цивилизационных систем. Истинные духовно-нравственные ценности».
У круглым стале прынялі ўдзел старшыня Камісіі па культуры Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы Мікалай Бурляеў; архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы па культуры і царкоўным мастацтве протаіерэй Іаан Задарожын; старшыня праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў Яўген Арандарэвіч; старшыня Беларускай партыі "Белая Русь" Вольга Чамаданава; мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская; загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член прэзідыума Саюза кінематаграфістаў Беларусі Антаніна Карпілава; намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы Алег Лепешанкоў; іншыя госці і члены Царкоўна-грамадскага савета па культуры.
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках II Міжнароднага фестывалю сацыяльнага кіно «Агульнае жыціе», які праходзіў у горадзе Віцебску з 10 па 11 ліпеня.
Тэкст і фота з сайта: Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы
Фота з сайта: Галоўныя навіны Віцебска і Віцебскай вобласці