Лаўшук, С.С. «Толькі б людзі не журыліся»: творчы лёс Андрэя Макаёнка / С.С.Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 258 с.
У манаграфіі разгледжаны працэс станаўлення творчай асобы найбуйнейшага беларускага камедыёграфа-сатырыка Андрэя Макаёнка, адзначаецца вялікі ўклад яго творчасці ў развіццё асобных жанраў айчыннай драматургіі. Увядзенне ў навуковы ўжытак новых фактаў біяграфіі пісьменніка дапамагае глыбей раскрыць мастацкую задуму некаторых яго твораў, пашырыць доказную базу пры аналізе пэўных элементаў.
Адрасуецца спецыялістам навуковага, педагагічнага, культуралагічнага профілю і ўсім, хто цікавіцца праблемамі беларускай драматургіі.