31 сакавіка 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла лекцыя «В здоровом HARDe – здоровый SOFT, или Ваша система подвергается опасности», прысвечаная Міжнароднаму дню бэкапа.
Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Голікава-Пошка, якая расказала аб відах камп'ютарных вірусаў і ступені іх небяспекі, шпіёнскім праграмным забеспячэнні, фармінгу, фішынгу і іншых відах махлярства ў сетцы, дала парады для прадухілення фішынгавых атак і фармінгу, прывяла прыклады прыкмет заражэння камп'ютарнымі вірусамі, пералічыла найбольш актуальныя антывірусныя праграмы.
Пасля заканчэння лекцыі прысутнымі было зададзена шмат пытанняў, якія тычацца праграмных і загрузных вірусаў, шпіёнскіх праграм, выкрадання асабістых даных і інш.