Бібліятэка-філіял № 2 г. Гомеля працягвае цыкл лекцый аб традыцыйнай беларускай культуры "Вытокі і карані" ў рамках праекта “Часоў злучальная нітка”.
22 сакавіка 2025 года адбыліся лекцыя і майстар-клас “Старажытныя жаночыя галаўныя ўборы ў традыцыйным беларускім касцюме” з удзелам кандыдата мастацтвазнаўства старшага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марыі Мікалаеўны Віннікавай.
Падчас лекцыі слухачы даведаліся аб гісторыі старадаўніх жаночых галаўных убораў – намітак.
Тэкст і фота з сайта: ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля"