23 мая 2024 г. у зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў "Магія кінакадра". Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А.А. Карпілава выступіла з навукова-папулярнай лекцыяй "Беларускі кінематограф аб Вялікай Айчыннай вайне" ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пасля лекцыі была паказана ваенная драма Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Падрыў " (2022). Фільм пра сяброўства, каханне, здраду і самаахвярную любоў да Радзімы.