Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Магія кінакадра

28 студзеня 2025 года наведвальнікаў залы дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зноў зачаравала "Магія кінакадра": першы кінапаказ года прадставіў фільм "Нашы суседзі" (1957), бытавую камедыю рэжысёра Сяргея Сплашнова, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Расказала аб кінафільме старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Агафонава. Наталля Анатольеўна звярнула ўвагу на тое, пры дапамозе чаго ствараецца камічнасць у карціне і што яе аб'ядноўвае з камедыямі Леаніда Гайдая.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова