23 мая 2024 г. у рамках Тыдня беларускай культуры і мастацтваў адбыліся лекцыя і майстар-клас па беларускай выцінанцы, арганізаваныя аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Запрошаны спецыяліст — Вольга Аляксандраўна Налівайка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці —пазнаёміла ўдзельнікаў майстар-класа з гэтым відам традыцыйнай беларускай народнай творчасці.