Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародная выстава «Память нашей Победы»

5 мая 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў галерэі "Другі паверх" адбылося адкрыццё міжнароднай выставы "Память нашей Победы", арганізаванай аддзелам старажытнабеларускай культуры пры падтрымцы Студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў, Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, Грамадскай палаты г. Цверы і Фонду народнага мастака Расіі Людмілы Юга.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сяргей Пятровіч Віцязь, старшыня Саюза мастакоў Ленінградскай вобласці і віцэ-прэзідэнт Пятроўскай акадэміі навук Барыс Міхайлавіч Сяргееў, кіраўнік студыі ваенных мастакоў ЦДА УС РБ Алена Юр'еўна Госцева, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь і ўдзельнік выставы Алена Фёдараўна Хомка, журналіст тэлеканала "Саюз" Арцём Сяргеевіч Махакееў, якія былі ўзнагароджаны пісьмамі з падзякай ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Адкрыццё выставы суправаджала музыка ваенных гадоў і дэманстрацыя слайдаў з архіўнымі фотаздымкамі і дакументамі "Мінск у гады вайны", падрыхтаваная падпалкоўнікам УС РБ Аляксандрам Бараўко.

На выставе прадстаўлены палотны беларускіх і расійскіх мастакоў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, перамозе ў ёй савецкага народа, сучаснаму асэнсаванню нашага гераічнага мінулага.

У выставе прымаюць удзел члены студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь г. Мінска, жывапісцы, графікі і скульптары Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў г. Санкт-Пецярбурга, г. Цверы: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь У. В. Уродніч, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў С. М. Барысаў, народны мастак Расійскай Федэрацыі Л. Г. Юга, заслужаны мастак Расіі У. П. Абрамовіч, член Саюза мастакоў Санкт-Пецярбурга А.С. Крыванос, жывапісцы і графікі А. Рындзіна, Ф. Фядзюнін, У. Сямёнаў і іншыя, а таксама ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў Барыс Міхайлавіч Сяргееў, члены Саюза мастакоў Расіі Наталля Аляксандраўна і Васіліса Мікалаеўна Карпавы, якія прадставілі на выставе свае скульптуры.

belБеларуская мова