20 мая 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі стартавала работа Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Еўразійская гуманітарная прастора: стан і перспектывы развіцця філалагічных навук".
Вучоныя Беларусі, Расіі і Узбекістана абмяркоўваюць актуальныя пытанні развіцця сучаснай лексікалогіі і лексікаграфіі, новыя падыходы і тэхналогіі даследаванняў дыялекталогіі, стратэгіі захавання кніжнай і моўнай культуры ў кантэксце гуманітарнай бяспекі, сусветныя інтэграцыйныя працэсы, нацыянальную ідэнтычнасць у сучаснай літаратуры і многае іншае.
Текст и фото: тг-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі