Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародны Ціхаакіянскі фестываль

Вераніка Ярмалінская, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі  прыняла ўдзел у Адукацыйнай праграме III Міжнароднага Ціхаакіянскага тэатральнага фестывалю з чытаннем лекцыі "Театральное искусство Беларуси и России: историческая общность и современные тенденции развития" ў музеі імя А.С. Пушкіна горада Уладзівастока.

Міжнародны Ціхаакіянскі тэатральны фестываль з'яўляецца значнай часткай і цэнтральнай падзеяй дзяржаўнай Праграмы развіцця тэатральнага мастацтва на Далёкім Усходзе, ініцыяванай Дзяржаўным тэатрам нацый на чале з яго мастацкім кіраўніком народным артыстам Расіі Яўгенам Міронавым. Ідэя маштабнага праекта была падтрымана прэзідэнтам Расіі У. У. Пуціным.

Мэта Міжнароднага Ціхаакіянскага тэатральнага фестывалю — бліжэй пазнаёміць гледачоў Далёкага Усходу з найлепшымі пастаноўкамі краін Ціхаакіянскага рэгіёну і іншых краін свету. Праграма фестывалю адлюстроўвае разнастайнасць культурных і тэатральных традыцый і нацэлена на ўмацаванне міжнароднага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва. Акрамя спектакляў для жыхароў горада арганізуецца адкрытая адукацыйная праграма, якая ўключае творчыя сустрэчы, лекцыі і абмеркаванні спектакляў.

У праграму ўвайшлі 11 спектакляў розных жанраў, створаныя тэатральнымі дзеячамі з Аргенціны, Беларусі, Бразіліі, Германіі, Індыі, Італіі, Канады, Расіі і Японіі. Праграма адлюстроўвае шматстайнасць культурных і тэатральных традыцый і нацэлена на ўмацаванне міжнароднага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паказаў на фестывалі спектакль "Камень дурасці" К. Сцешыка.

belБеларуская мова