Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі пройдзе ў Мінску

Вучоныя з шасці краін збяруцца 15–17 мая ў НАН Беларусі на IV Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі. Аб яго праграме карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" расказалі ў прэс-службе НАН Беларусі.

Кожныя два гады ў сценах арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук гучаць казкі. Іх расказваюць дзеці — удзельнікі конкурсу, а таксама дарослыя казачнікі. Гэтыя выступленні даўно сталі адзнакай форуму, які арганізаваны аддзелам фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У межах форуму пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя "Народная казачная проза ў еўрапейскай культуры: архаічная традыцыя і сучасная інтэрпрэтацыя".

Адкрытыя круглыя сталы будуць прысвечаны абмеркаванню праблем беларускай міфалогіі, а таксама сучаснай літаратурнай казкі і яе ўзаемадзеяння з фальклорам.

Падчас форуму прадэманструюць выставы твораў графікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, кніжных выданняў з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я. Коласа. Таксама выступяць артысты капэлы традыцыйнай беларускай музыкі "Анягож".

З падрабязнай праграмай IV Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі можна азнаёміцца тут.

Тэкст з сайта: МН (Мінск-Навіны)

belБеларуская мова