У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сталася добрай традыцыяй святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы разам са студэнтамі сталічных вышэйшых навучальных устаноў.
19 лютага 2025 г. у нашу ўстанову завіталі першакурснікі факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, курсанты 1 курса факультэта падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў Інстытута пагранічнай службы, каб паказаць веданне роднай мовы і прыняць удзел у інтэлектуальным спаборніцтве “Мова роднай зямлі”.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа