Навука і моладзь: актуальныя праблемы даследаванняў у ХХІ стагоддзі : зб. навук. арт. Вып. 1 / уклад. Я. С. Шаўчэнка ; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 158 c.
У зборніку змешчаны вынікі даследаванняў маладых вучоных Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, якія прайшлі апрабацыю на навукова-практычнай канферэнцыі «Навука і моладзь: актуальныя праблемы даследаванняў у ХХІ стагоддзі», што адбылася ў Цэнтры 24 мая 2024 г. Адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, гісторыкам, фалькларыстам, мовазнаўцам, літаратуразнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і культуры беларускага народа.