3 лютага 2025 года ў Прэзідыуме НАН Беларусі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў адборачнага этапу праекта "100 идей для Беларуси".
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў уручыў пераможцам дыпломы і памятныя прызы.
Кіраўнік Акадэміі навук яшчэ раз падкрэсліў, што ў НАН Беларусі асаблівая ўвага надаецца і будзе надавацца падтрымцы маладых вучоных.
Нагадаем, 21 студзеня ў НАН адбыўся адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 идей для Беларуси". Была прадстаўлена выстава 52 навукова-тэхнічных распрацовак маладых вучоных Акадэміі навук. Для ўдзелу ў фінале конкурсу экспертным саветам адабраны 20 праектаў.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі