Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навукова-практычная канферэнцыя «Чашніцкі край»

12-13 чэрвеня 2025 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Чашніцкім раённым выканаўчым камітэтам праводзяць навукова-практычную канферэнцыю "Чашніцкі край: гісторыка- культурная спадчына рэгіёна".

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел больш за 50 гісторыкаў, археолагаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, фалькларыстаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, настаўнікаў і краязнаўцаў з Чашнікаў, Бешанковічаў, Брэста, Віцебска, Гродна, Дзяржынска, Мінска і Наваполацка.

У рамках мерапрыемства арганізавана работа секцый "Чашніччына ад старажытнасці да 1917 г.", "Чашніцкі край ад 1917 г. да сучаснасці", "Звязаныя лёсам з Чашніччынай".

13 чэрвеня запланавана работа круглага стала "Культурная спадчына Чашніцкага краю".

belБеларуская мова