Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Пачаўся Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў

У краіне стартуе Тыдзень беларускай культуры і мастацтваў. Яго ініцыявала Акадэмія навук, паведамілі ў праграме «Беларусь. Навіны».
 
На працягу пяці дзён пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў: лекцыі, круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі, а таксама сустрэчы, прысвечаныя праблеме захавання, развіцця і папулярызацыі нашага культурнага здабытку. Месца правядзення форуму – Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Тут чакаюць усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурнай спадчынай.
 
Так, ужо 20 мая адбудзецца дыскусія на тэму беларускага кіно і тэатра. Яна прымеркавана да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пройдзе кінапаказ аб рабоце франтавікоў-дакументалістаў.
 
Тэкст з сайта: Беларусь. Навіны
 
belБеларуская мова