Ненадовец, Е.А. Родник животворящий. Легенды о происхождении рек Беларуси в литературной обработке / Е.А.Ненадовец. — Минск : Беларуская навука, 2025. — 215 с.
Легенды і паданні аб паходжанні рэк Беларусі адлюстроўваюць многія дзеянні, найбольш характэрныя рысы і асаблівасці мінулага часу.
Дзякуючы ім мы маем дастаткова дакладныя звесткі аб духоўным жыцці нашых продкаў, аб іх памкненнях, бо менавіта ў вусна-паэтычных творах адбываюцца найдрабнейшыя зрухі ў самасвядомасці народа, яго надзеях, веры ў тое, што ўсё дрэннае міне і чалавека будзе чакаць такое жыццё, якое ён заслужыў сваёй самаадданай працай, цярпеннем і многімі перажытымі выпрабаваннямі.