Навіны
«Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні»
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор пагранічча», «З Калекцыі фальклорных запісаў». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням вывучэння рукапіснай традыцыі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, даследуюцца розныя аспекты паўсядзённасці, міфалогіі, асобны акцэнт зроблены на праблемах беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы
Інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка "Культурна-гістарычная спадчына Рэспублікі Беларусь"
1 красавіка 2025 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка "Культурна-гістарычная спадчына Рэспублікі Беларусь: рэдкія факты навуковых фальклорных экспедыцый". Спікерам выступіла навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
«Інтэграцыя элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, традыцый і навуковых дасягненняў нацыі ў адукацыйны працэс»
27 сакавіка 2025 года на базе Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Партызанскага раёна г.Мінска па тэме «Інтэграцыя элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, традыцый і навуковых дасягненняў нацыі ў адукацыйны працэс па вучэбных прадметах «Беларуская
Акадэмічныя чытанні
Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка 31 сакавіка 2025 года прыняў ўдзел у Акадэмічных чытаннях, прысвечаных 500-годдзю Віленскага выдання «Апостала» Францыска Скарыны, якія праводзіліся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Даклад вучонага быў прысвечаны
Лекцыя «В здоровом HARDe — здоровый SOFT»
31 сакавіка 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася лекцыя "В здоровом HARDe – здоровый SOFT, или Ваша система подвергается опасности", прысвечаная Міжнароднаму дню бэкапа. Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра
Навукова-практычная канферэнцыя «Філалагічная навука ў школе»
28 сакавіка 2025 г. дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І. Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А. М. Лапцёнак, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук прынялі ўдзел у IX навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця”. Мерапрыемства прайшло