Навіны
Прэзентацыя кнігі «Митрополит Филарет (Вахромеев)»
Кніга «Митрополит Филарет (Вахромеев): к 90-летию со дня рождения» выйшла ў свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, а таксама пры кансультатыўнай падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. 21 сакавіка 2025 года, у 90-ю гадавіну з дня нараджэння першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскай духоўнай акадэміі на прысвечаным памяці ўладыкі мерапрыемстве кнігу прадставіла яе складальнік – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
Прэс-канферэнцыя XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт»
Прэс-канферэнцыя XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт» адбылася 20 сакавіка 2025 года перад цырымоніяй урачыстага адкрыцця. Удзел у ёй прынялі намеснік старшыні аблвыканкама, сустаршыня аргкамітэта форуму Алег Стэльмашок, намеснік начальніка ўпраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Таццяна Пархамовіч, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама, член аргкамітэта форуму Аляксандр Жыгун
Тэматычная сустрэча «Вытокі беларускага кіно»
20 сакавіка 2025 г. у малой зале кінатэатра «Піянер» (г. Мінск) адбылася тэматычная сустрэча «Вытокі беларускага кіно. Архівы», прысвечаная юбілеям заснавальнікаў беларускага кіно – Ю. В. Тарыча і У. У. Корш-Сабліна. Спікеры круглага стала — загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Прайшло пасяджэнне кіналекторыя
20 сакавіка 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция Льва Голуба: Володя". Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Голікава-Пошка, якая расказала
Кінапаказ "Магія кінакадра"
18 сакавіка 2025 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках праекта «Магія кінакадра» прайшоў чарговы кінапаказ, які прадэманстраваў карціну «Канстанцін Заслонаў» (1949) рэжысёраў Уладзіміра Корш-Сабліна і Аляксандра Файнцымера. Перад паказам фільма са змястоўнымі каментарыямі і тлумачэннямі выступіла кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
Анонс мерапрыемстваў супрацоўнікаў Цэнтра ў БДПУ
Дэкада студэнцкай навукі пройдзе ў БДПУ 25 сакавіка – 4 красавіка 2025 года. Падчас дэкады будзе праведзены шэраг буйных мерапрыемстваў: Навуковы Workshop з навуковым супрацоўнікам аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мяцеліцай Ірынай Сяргееўнай (27.03.2025, 11.40–13.20, філалагічны факультэт); Адкрытая лекцыя навуковага супрацоўніка