Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Дзень навукі ў Цэнтры

22 студзеня 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню беларускай навукі.  З віншаваннямі выступіў дырэктар установы, акадэмік Аляксандр Лакотка. Былі ўручаны ўзнагароды па выніках работы вучоных ад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі

Чытаць падрабязней »
Навіны

Прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускай навукі

21 студзеня 2025 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускай навукі на тэму: "О роли фундаментальных научных исследований белорусских ученых в научно-технологическом развитии страны". У прэс-мерапрыемстве ад НАН Беларусі прынялі ўдзел: Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,

Чытаць падрабязней »
Навіны

Адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі"

21 студзеня 2025 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Маладыя вучоныя на спецыяльнай выставе прадставілі 52 праекты. У ходзе мерапрыемства была праведзена публічная абарона навукова-тэхнічных распрацовак удзельнікаў праекта. Па выніках выставы экспертны савет абярэ 20 найлепшых ідэй для прадстаўлення на рэспубліканскім фінале конкурсу.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Анонс кіналекторыя

24 студзеня 2025 года ў 11.00 у ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» (вул.Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя "Экран і час" пад назвай "Виват, Академия!" з паказам дакументальнага фільма "Виват, наука!"(вытворчасць Белтэлерадыёкампаніі, АТН). Фільм распавядае пра дасягненні беларускіх вучоных

Чытаць падрабязней »
Навіны

Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў "Першы крок у навуку"

20 студзеня 2025 года ў НАН Беларусі прайшлі секцыйныя пасяджэнні раздзела "Гуманітарныя навукі" ў рамках Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў "Першы крок у навуку". Арганізатар форуму — Савет маладых вучоных. Канферэнцыя "Першы крок у навуку" прымеркавана да Дня беларускай навукі і праводзіцца ў мэтах пошуку навучэнцаў, якія цікавяцца навуковымі даследаваннямі, развіцця навыкаў прэзентацыі вынікаў

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова