У сценах ДУА "Лідская дзіцячая школа мастацтваў " спаборнічалі канкурсанты намінацыі "Музычная літаратура".
Члены журы:
Старшыня журы – Мацаберыдзэ Нэлі Вячаславаўна – прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", кандыдат мастацтвазнаўства, старшыня Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі ГА "Беларускі саюз музычных дзеячаў", член РГА "Таварыства тэорыі музыкі" (Расія), член ГА "Беларускі саюз кампазітараў", член журы і аргкамітэтаў рэспубліканскіх конкурсаў і фестывалей.
Член журы — Гарбушына Ірына Леанідаўна – загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых маладых вучоных, член Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі пры ГА "Беларускі саюз музычных дзеячаў", лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кампазітарскіх конкурсаў, член Таварыства тэорыі музыкі (Расія).
Член журы – Серакова Алена Віктараўна – дырэктар УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж", лаўрэат прэміі імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, магістр паліталогіі, член ГА "Беларускі саюз музычных дзеячаў", лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў.
Тэкст і фота з сайта: ДУА "Лідская дзіцячая школа мастацтваў"