Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі"

21 студзеня 2025 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Маладыя вучоныя на спецыяльнай выставе прадставілі 52 праекты. У ходзе мерапрыемства была праведзена публічная абарона навукова-тэхнічных распрацовак удзельнікаў праекта.
 
Па выніках выставы экспертны савет абярэ 20 найлепшых ідэй для прадстаўлення на рэспубліканскім фінале конкурсу.
 
На выставе былі прадстаўлены 2 праекты ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, якія накіраваны на папулярызацыю і захаванне культурнай спадчыны Беларусі: праект Комлік Веры Сяргееўны «Создание эскизов современной одежды по мотивам белорусского традиционного костюма» і праект Мацешы Дар'і Сяргееўны «Нейросеть для распознавания древних белорусских текстов с изображения».
 
Жадаем нашым калегам трапіць у лік фіналістаў!
belБеларуская мова