Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

АДДЗЕЛ МУЗЫЧНАГА МАСТАЦТВА І ЭТНАМУЗЫКАЛОГІІ

Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
імя Кандрата Крапівы

Отдел музыкального искусства и этномузыкологии

Аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі – адзін з найстарэйшых у інстытуце. Яго дзейнасць узыходзіць сваімі каранямі да сектара мастацтвазнаўства створанага ў 1957 годзе Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. У якасці самастойнай структурнай адзінкі аддзел існуе з 1960 года і мае свае навуковыя традыцыі. Яго дзейнасць развівалася ў двух кірунках – фундаментальныя даследаванні прафесійнай музыкі і даследаванні народнай музычнай творчасці.

Загадчык аддзела: Гарбушына Ірына Леанідаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

  • Адрас:   ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі", 220072, Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 210.
  • Раб. тэл.:   +375 (17) 270-16-80
  • e-mail:   000r000@list.ru

У аддзеле працуюць:

Прозвішча, імя
Пасада
Вучоная ступень

Галоўны навуковы супрацоўнік

доктар мастацтвазнаўства, прафесар

Старшы навуковы супрацоўнік

кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Навуковы супрацоўнік

Малодшы навуковы супрацоўнік

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці аддзела

У сферы музыкі акадэмічнай традыцыі:

  • праблемы музычнай культуры і гістарычнай пераемнасці
  • праблемы сучаснага музычнага мыслення і сучаснай беларускай музыкі
  • музычны тэатр
  • сакральная праблематыка
  • тэорыя выканальніцкага мастацтва
  • праблемы ўзаемадзеяння ўсходніх і заходніх традыцый у акадэмічнай музыцы

У сферы этнамузыкалогіі:

  • гісторыка-стылявыя і сістэмна-тыпалагічныя даследаванні беларускіх этнамузычных традыцый
  • музычная рэгіяналістыка і археалогія
  • сацыя-псіхалагічная праблематыка вывучэння вуснатрадыцыйнай музычнай культуры беларусаў
  • захаванне і папулярызацыя аўтэнтычных форм беларускага музычнага фальклору
belБеларуская мова