Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адкрыццё выставы «Смотри и помни»

У суботу, 5 ліпеня 2025 года, у мемарыяльным комплексе "Хатынь" прайшло адкрыццё выставы «Смотри и помни», якая прысвечана 40-годдзю легендарнага фільма рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі». 

На адкрыцці выставачнай экспазіцыі з прывітальнымі словамі выступіла Антаніна Аляксееўна Карпілава, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства. Яна адзначыла ўнікальнасць фільма Элема Клімава і яго значэнне як культурнай і гістарычнай з'явы, што глыбока паўплывала на ўспрыманне вайны многімі пакаленнямі.

У рамках мерапрыемства Антаніна Аляксееўна таксама прэзентавала кнігу "Смотри и помни. Великая Отечественная война в белорусском кино". Выданне расказвае аб беларускіх фільмах, прысвечаных вайне, аб рэжысёрах, аператарах, акцёрах, майстрах анімацыі і фотадакументалістах, якія праз экраннае мастацтва захавалі трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі.

Тэкст з сайта: Дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь"»

Фота з сайта: Інфармацыйнае агенцтва «Минская правда»

belБеларуская мова