У рамках ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 13 сакавіка 2025 года прайшла прэзентацыя навукова-папулярнага выданні "Беларуская мова ад А да Я".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтары кнігі — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І. Л. Капылоў, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А.М. Лапцёнак, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы В.Д. Косціна, якая займалася распрацоўкай дызайну і камп'ютарнай вёрсткай кнігі.
Вяла мерапрыемства загадчык рэдакцыі кніжных і перыядычных выданняў выдавецкага дома “Беларуская навука" В.М. Пручкоўская.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа