Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Падарожжа ў краіну слоўнікаў

Дыялогавая пляцоўка пад назвай "Падарожжа ў краіну слоўнікаў" адбылася 25 лютага 2025 года на базе ДНУ "Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска". Яна была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паляшчук Наталля Вікенцьеўна, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, Ялынцава Ірына Уладзіміраўна, загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, вучні 10-х класаў гімназіі, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Алена Казіміраўна, Сарока Таццяна Уладзіміраўна, Сенакосава Вераніка Леанідаўна, Аўсянская Святлана Яўгеньеўна.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова