7 мая 2025 года на базе Рэсурснага цэнтра па беларускай мове і культуры гімназіі № 23 г. Мінска прайшла святочная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу чытальнікаў “Как мало сил, чтоб стать их летописцем, Как мало слов, чтоб рассказать о них!”
Конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
З віншавальнымі словамі да вучняў звярнуліся:
- начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска І. В. Кахно;
— загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Т. М. Аліферчык. Пераможцам і ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы і падзякі. Конкурс чытальнікаў падкрэсліў важнасць памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і значнасць удзелу моладзі ў захаванні гістарычнай памяці праз мастацтва слова.
Текст и фото: тг-канал ДУА «Сярэдняя школа № 76 г. Мінска»